Фотогалерея
    Счетчик посещений
    mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
    mod_vvisit_counterСегодня303
    mod_vvisit_counterВчера444
    mod_vvisit_counterЗа эту неделю1219
    mod_vvisit_counterЗа неделю3022
    mod_vvisit_counterЗа этот месяц4609
    mod_vvisit_counterЗа месяц13649
    mod_vvisit_counterВсе дни321229

    У нас есть: 22 гостей, 1 ботов online
    Ваш IP: 52.91.185.49
    Сегодня: Дек 11, 2018
    Кто на сайте
    Сейчас 38 гостей онлайн

    ТВОРЧЫ ПРАЕКТ

    САНАТОРНАЙ ГРУПЫ № 3

    Ягаўдзiк  Ганна Вiктaрaўна,

    Выхавальнiк  дашкольнай адукацыi

    8033 689 73 15               

    e-mail: jasli-sad10sanatornyj@mail.ru

     

    КАБ МОВА РОДНАЯ ГУЧАЛА.

    Выгляд праекта: инфармацыйна-творчы

    Працягласць: доўгатэрмiновы (2 месяцы: 07.05.2018-05.07.2018)          Удзельнiкi: выхавальникi, дзецi старэйшага дашкольнага узросту, бацькi.

    Адукацыйная дзейнасць: камуникатыўная, пазнавальна-даследчая, прадуктыўная, чытанне мастацкай літаратуры.

    Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

    Задачы:

             выхоўваць пачуцці любові да роднага краю і гонару за яго;

    пашыраць веды дзяцей аб дэкаратыўна-прыкладной творчасці роднага краю;

    выхоўваць цікавасць і выклікаць эмацыйна-станоўчае стаўленне да фальклору беларускага народу;

    развіваць уменне разумець змест твораў народнай творчасці;

    працягваць работу па ўзбагачэнні, удакладненні і актывізацыі слоўніка дзяцей.

    прывіваць цікавасць бацькоў да выкарыстання фальклору ў сям’і.

    Меркаваны вынік:

    маюць уяўленне аб дэкаратыўна-прыкладной творчасцi Беларусi;

    ведаюць творы беларускай народнай творчасці;

    драматызуюць невялікія беларускія казкі;

    інсцыніруюць (сумесна з выхавльнікам) беларускія народныя песні, прымаўкі;

    актыўна ўжываюць малыя формы фальклору ў паўсядзённым жыцці.

    Рэалізацыя праекта:

    1 этап (1-ы, 2-і тыдзень мая). Збор інформацыі і планаванне адукацыйнага працэсу ў рамках праекта. Папаўненне кутка беларускай культуры новымі дапаможнікамі, вырабамі белорускай народнай творчасці. Афармленне кніжнага кутка выставай твораў беларускіх пісьменнікаў.

    2 этап (май, чэрвень). Разгледжванне вырабаў беларускай народнай творчасці. Гутарка аб асаблівасцях беларускай народнай творчасці. Маляванне на тэму “Беларусь моя сінявокая . Далучэнне бацкоў да выраба вышіванак. Падрыхтоўка матэрыялаў сумесна з бацькамі ў межах праекту  да выставы “Мая малая Радзіма”. Развучванне беларускіх народных гульняў: “Журавель”, “Куточак”, “Вожык і мышы”. Чытанне беларускіх народных казак: “Курачка-рабка”, “Зайкава хатка”, “Як кот звяроў напалохаў”. Развучванне вершаў на беларускай мове, пацешак.

    3 этап Правядзенне дня беларускага маўлення 05.07.2018.

    Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

    Драматызацыя беларускай народнай казкі “Як кот звяроў напалохаў”.

    Выстава малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”.

    Выстава фотаздымкаў “Мая малая Радзіма”.

    Чытанне вершаў на беларускай мове.

    Размяшчэнне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі. 

     

     

    Обновлено (27.10.2018 13:57)

     
    Выбор языка сайта
    Голосования
    Устраивает ли Вас качество оздоровительного процесса в нашем учреждении